Жнiвень
5
Песняры беларускага слова
У гэтым годзе адзначаецца юбілей адразу двух беларускіх класікаў – Янкі Купалы і Якуба Коласа. Няма таго чалавека, які не чытаў вершаў беларускіх паэтаў. Кожны твор блізкі і з дзяцінства знаёмы.
У філіяле “Альхоўская сельская бібліятэка” прайшло адмысловае мерапрыемства “Песняры беларускага слова” для выхаванцаў прышкольнага лагера “8-ое чудо света”. Дзеці заглыбіліся ў біяграфію, даведаліся новыя факты, прыгадалі сапраўдныя імёны паэтаў. Маргарыта Валкава, удзельніца мерапрыемства, прачытала верш “Хлопчык і лётчык” на памяць, а ў самым канцы мерапрыемства былі праведзены віктарыны “Песняры беларускага слова” і “Ведай родную мову”.