Жнiвень 15

Дзень ляўшы ў бібліятэцы

13 жніўня ў Альхоўскай сельскай бібліятэцы прайшоў майстар – клас “Вясёлы майстар”.

Чаму вясёлы? А таму што на мерапрыемстве ўсе карысталіся толькі левай рукой!

Ужо другі год  бібліятэкар Ю.А.Заруба адзначае  Дзень ляўшы. Маляваць, пісаць, выконваць розныя заданні ўсім давялося толькі левай рукой, каб стаць крышку салідарнымі з тымі, хто ад прыроды ляўша. Мерапрыемства  атрымалася забаўляльным і карысным, паколькі лічыцца, што такія практыкаванні развіваюць  мозг.




Апублікавана 15.08.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий