Жнiвень 16

Літаратурны дворык “Open-аir” прадоўжыў сваю работу!

 

 

Для удзельнікаў аматарскага аб’яднання “Актыўнае даўгалецце”  на гэты раз супрацоўнікі раённай бібліятэкі горада падрыхтавалі вуснае паведамленне аб музычнай спадчыне Янкі Купалы, 140-годдзе з дня нараджэння якога Беларусь шырока адзначае сёлета.

У творчасці Янкі Купалы багата вершаў, якія пакладзены на музыку і сёння яны з’яўляюцца   залатым фондам беларускай культуры. Адзін з іх —  “Явар і Каліна”, музыку да якога напісаў беларускі кампазітар Юры Семяняка. У той дзень прыпаміналі і іншыя песні, якія былі створаны такімі таленавітымі музыкантамі і кампазітарамі як Уладзімір Мулявін, Ігар Лучанок і інш.




Апублікавана 16.08.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий