Жнiвень
22
Казка-старт у Альхоўцы
Вось ўжо другі год весела і захапляльна праходзіць мерапрыемства – папуры по казках свету ў філіяле «Альхоўская сельская бібліятэка». Гульнёвую праграму “Барон Мюнхгаўзен” на мінулых выхадных падрыхтавалі і правялі работнікі Альхоўскай сельскай бібліятэкі і мясцовага клуба.
Сёлета біліятэчны барон Мюнхгаўзен ладзіў для дзетвары вялікую забаўляльна-пазнавальную праграму: рухомыя гульні, загадкі, віктарыны па казках. Ажывіў і разнастаіў гульнявую праграму агляд кніг з кніжнай выстаўкі “Казка -старт”.