Верасень
1
Першы ўрок з гарадской бібліятэкай
Штогод Астравецкая раённая біблітэка выкарыстоўвае на Дзень ведаў такую форму работы.
У бібліятэку запрашаюцца вучні школ горада, дзе для іх праводзяцца пазнавальныя мерапрыемствы. Сёлета, 1 верасня, для вучняў 7 і 9 класаў гімназіі №1 быў падрыхтаваны ўрок “Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы”. Вучні даведаліся пра знакамітых асоб нашай краіны і Астравеччыны, актыўна адказвалі на пытанні вядучых і паказалі свае нядрэнныя веды аб малой радзіме.