Верасень
6
Чытайце на здароўе
1 верасня – асаблівае свята, гэта пачатак навучальнага года. Не засталася ўбаку ад святкавання і дзіцячая бібліятэка. Для дзяцей з сацыяльнага прытулку бібліятэкар разам з казачнымі героямі правяла бібліяпазітыў “Чытайце на здароўе”.
Навучэнцаў сустрэлі казачныя персанажы. Яны правялі гульні, конкурсы і віктарыны. Дзеці з задавальненнем разгадвалі загадкі, чыталі вершы пра сяброўства і кнігі, весяліліся і фатаграфаваліся з героямі казак.
У канцы мерапрыемства бібліятэкар павіншавала хлопчыкаў і дзяўчынак са святам. Дзеці атрымалі ў падарунак ад дзіцячай бібліятэкі кнігі, школьныя прыналежнасці, падпіску на часопіс “Апельсин” і салодкі кавун.