Верасень 6

Літаратурны кірмаш

Дзень ведаў – важнае свята і для настаўнікаў, і для вучняў, і для іх бацькоў. Каб першы школьны дзень стаў для юных чытачоў 1-2 класаў  Альхоўскай сярэдняй  школы запамінальным, бібліятэкар Юлія Заруба сумесна з работнікамі культуры  падрыхтавалі літаратурны кірмаш “Што пачытаем, сябар мой?”

Бібліятэкар расказала дзецям аб правілах паводзін у бібліятэцы, а таксама нагадала пра беражлівыя адносіны да кніг. Школьнікі з вялікім задавальненнем удзельнічалі ў музычных гульнях, віктарынах “Падарожжа ў чароўны свет казак, прыказак”, конкурсах “Збіраем школьны партфель”, “Можна і нельга” і атрымоўвалі прызы. Самыя зацікаўленыя і дапытлівыя  змаглі пазнаёміцца з  спецыяльна  падрыхтаванай  кніжнай выставай  “Свет дзяцінства – казка”.

Мерапрыемства атрымалася цікавым і запамінальным. Яно змагло падараваць радасць і добры настрой.




Апублікавана 06.09.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2022", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий