Верасень 6

Не згасне святло кніг

Дзень беларускага пісьменства і друку – асаблівае свята для нашай краіны. Гэта нацыянальнае свята дорага кожнаму, хто шануе і паважае роднае слова, нашу культуру і кніжныя традыцыі. З гэтай нагоды Астравецкая раённая бібліятэка падрыхтавала літаратурную кампазіцыю “Не згасне святло кніг”.

Слухачы даведаліся пра гісторыю Дня беларускага пісьменства, пра знакамітых прадстаўнікоў кніжнай асветы. Быў праведзены агляд тэматычнай літаратуры. Згадалі і постаць Францыска Скарыны, першадрукара і асветніка. Мерапрыемства атрымалася глыбокім і змястоўным, а таксама мела важнае выхаваўчае значэнне. Яно яшчэ раз прыгадала пра значнасць нашых традыцый і каранёў.




Апублікавана 06.09.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий