Цуды прыроды
Экалогія – важны накірунак у выхаванні, які заўсёды патрэбна падтрымліваць. У філіяле “Альхоўская сельская бібліятэка” прайшла экалагічная гадзіна “Цуды прыроды”.
Мерапрыемства праходзіла ў два этапы. Першая частка ўяўляла сабой урок экалогіі, праведзены для школьнікаў 1-2 класаў. Прыгадалі рэдкіх жывёл, насякомых, а таксама пагаварылі пра малаколькасныя расліны. Дзеці пад кіраўніцтвам бібліятэкара рабілі яскравыя малюнкі.
Другі этап быў прызначаны для старэйшых школьнікаў аматарскага аб’яднання “Жывіца”. Для іх мерапрыемства было падрыхтавана ў форме дыялогу. З урокаў біялогіі яны ўжо шмат ведаюць пра жывёльны і раслінны свет. Кожны ўдзельнік зачытваў факты з Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца пад пагрозай поўнага знікнення. Важным этапам было і нагляднасць. Вусені, жукі, матылькі – усе гэтыя жывыя арганізмы былі прадстаўлены для нагляднасці. Пагутарылі аб іх зімоўцы, умовах жыцця, а дзеці прапанавалі зрабіць жывы вугалок для рэдкіх відаў матылькоў і жукоў. Таксама была падрыхтавана кніжная выстава “Цуды прыроды”. Скончылася мерапрыемства агульным фотаздымкам.