Верасень 13

Сіла Беларусі ў адзінстве народа. Людзі, падзеі і факты, якія нас аб’ядноўваюць

Напярэдадні Дня народнага адзінства ў аддзяленні пагранічнага кантролю “Гудагай” прайшла гадзіна гісторыі для пагранічнікаў “Сіла Беларусі ў адзінстве народа. Людзі, падзеі і факты, якія нас аб’ядноўваюць”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні ваенна-патрыятычнага класа мясцовай школы, прадстаўнікі клуба юных сяброў пагранічнікаў “Следапыты”.

Бібліятэкар філіяла “Гудагайская сельская бібліятэка” падрыхтавала кніжную выставу, расказала   пра гісторыю беларускай дзяржаўнасці і ўсе ўдзельнікі мерапрыемства прыйшлі да высновы, што толькі ў адзінстве мэт і намаганняў, у адзінстве любові і клопату аб сваёй Радзіме мы можам захаваць і павялічыць дабрабыт і дасягненні нашай дзяржавы.

Намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце АПК “Гудагай” Алег Даргель нагадаў прысутным пра першаэлементы, з якіх складаецца адзінства народа: сімвалічныя падзеі, гістарычную памяць, будучыню, якая ўвасоблена ў нашых дзецях і моладзі, і пра тое вялікае паняцце, якое нас аб’ядноўвае, – маці-Радзіму.

 




Апублікавана 13.09.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий