Верасень
15
Мой палац паэзіяй завецца
У рамках Дня бібліятэк, 14 верасня, у Астравецкай раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча “Мой палац паэзіяй завецца” з беларускай паэтэссай са Смаргоні, журналісткай Алай Леанідаўнай Клемянок.
Прысутныя пазнаёміліся з новымі творамі аўтара, вершамі і пародыямі. У цеплай, сяброўскай атмасферы прагучалі песні, пакладзеныя на музыку ў выкананні аўтара.
Крыху зазірнуўшы ў гісторыю даведаліся аб пачатку творчай дзейнасці аўтара, калі яна пачала друкавацца з 1977 года ў мясцовай маладзечанскай газеце і рэспубліканскім друку.