Верасень 15

Напоўнім сэрцы музыкай і паэзіяй

14 верасня ў Астравецкай раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча «Напоўнім сэрцы музыкай і паэзіяй» з беларускай паэтэссай са Смаргоні, журналісткай Алай Леанідаўнай Клемянок.

Слухачамі творчасці аўтара сталі гімназісты 9-х класаў. Паэтка пазнаёміла прысутных са сваёй новай кнігай “Не пускайце ў сэрца адзіноту”, з  вершамі аб любові да Радзімы, гісторыі краю. У час сустрэчы прагучалі песні, пакладзеныя на музыку ў выкананні аўтара.




Апублікавана 15.09.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2022

Добавить комментарий