Верасень 16

Мы служым кнізе, каб кніга служыла людзям

15 верасня, у Дзень бібліятэк, у Астравецкай раённай бібліятэцы прайшло літаратурнае свята “Мы служым кнізе, каб кніга служыла людзям”. Мноства конкурсаў, акцый і цёплых сустрэч чакала чытачоў і гараджан у гэты дзень. Пачалося свята з незвычайнай STREET-акцыі “Як прайсці ў бібліятэку?” Бібліятэчны дэсант высадзіўся на вуліцах горада. Супрацоўнікі пыталіся ў гараджан, дзе знаходзіцца бібліятэка. Тыя, хто адазваў на пытанне, атрымліваў каляровы смайлік, а для тых, хто не змог адказаць, былі падрыхтаваны буклеты раённай бібліятэкі з кантактамі і кароткім апісаннем.

Якасныя і маляўнічыя фотаздымкі можна было зрабіць, выкарыстаўшы фотазону, падрыхтаваную спецыяльна да свята. Наведвальнікі з радасцю фатаграфаваліся.

Юных чытачоў паклікала квэст-гульня “Нам з кнігай назначана  сустрэча”. Неверагодныя прыгоды чакалі моладзь і дзяцей. У чытальнай зале, кніжным фондзе былі размешчаны  падказкі. Задача ўдзельнікаў – адшукаць іх і справіцца з заданнямі. З вялікім запалам чытачы ўключыліся ў гульню. Рэбусы, загадкі і віктарыны былі знойдзены за кароткі час.  Гульня падаравала добры настрой і шмат станоўчых эмоцый кожнаму ўдзельнікаў.

Выстава-адвайзер “Вялікі храм з вялікай гісторыяй” захапіла дарослых чытачоў, яна была прымеркавана да стагоддзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Аматары літаратурных навінак маглі пазнаёміцца са свежай літаратурай. Навукова-папулярныя выданні, мастацкая і гістарыная літаратура была ў распаўсюджанні чытачоў. Кожны мог знайсці новае выданне згодна са сваім густам.

Для самых маленькіх наведвальнікаў былі падрыхтаваны ў дзіцячым пакоі настольныя і камп’ютарныя гульні, мультфільмы. Усе жадаючыя маглі паласавацца духмянай гарбатай і кавай. На свята ў гэты дзень былі запрошаны ветэраны працы, якія аддалі любімай справе ўсё сваё жыццё. А  таксама на працягу дня ў бібліятэцы можна было выкарыстаць бясплатную кансультацыю натарыуса.




Апублікавана 16.09.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2022", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий