Верасень
19
Любоў да Айчыны праз таямніцы старонак
Філіял “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” сумесна з мясцовым клубам арганізавалі для дзяцей гутарку “Любоў да Айчыны праз таямніцы старонак”.
Вольга Багдановіч расказала пра вытокі свята, падрыхтавала тэматычную літаратуру. Відэаролік дапамог у нагляднай форме даведацца пра подзвіг нашых продкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Звярнуліся і да гісторыі сваёй мясцовасці праз віктарыну “Ці добра мы ведаем месца, у якім жывём?”