Верасень
20
Наша сіла ў адзінстве
Супрацоўнікі Астравецкай раённай бібліятэкі правялі патрыятычную гадзіну “Наша сіла ў адзінстве” для школьнікаў старэйшых класаў гімназіі №1. Юнакі і дзяўчаты хутка пачнуць самастойнае жыццё. Важна, каб пачуццё адзінства і згуртаванасці заўсёды было з імі.
Бібліятэкары расказалі школьнікам пра гісторыю Дня народнага адзінства, моладзь мела магчымасць паглядзець мультымедыйную прэзентацыю. Узгадалі і пра стогадовы юбілей кніжнага храма Беларусі – Нацыянальнай бібліятэкі. Пагутарылі пра яе ўзнікненне, кніжны фонд, яе цяперашні стан. Прыгадалі, што праз раённую бібліятэку можна заказаць неабходную літаратуру з Нацыянальнай бібліятэкі.