Верасень 20

Разам мы – Беларусь

У філіяле “Альхоўская сельская бібліятэка”  прайшла гадзіна гісторыі “Разам мы – Беларусь”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел людзі сталага веку, ветэраны працы. Як ніхто іншы, гэтыя людзі ведаюць гісторыю нашай краіны. Многае яны бачылі на свае вочы, таму гэтым досведам яны актыўна дзяліліся з прысутнымі.

Спецыяльны госць мерапрыемства Бужымскі Генадзь Іосіфавіч прадэкламаваў свае вершы. Яго грамадзянская і патрыятычная лірыка нікога не пакінула абыякавым. Зараз Генадзь Іосіфавіч узначальвае ветэранскую арганізацыю. Шмат гадоў свайго жыцця ён прысвяціў працы на Альхоўскай картоннай фабрыцы. Паэт і зараз актыўны і дынамічны, сапраўдны прыклад для маладога пакалення.

 




Апублікавана 20.09.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий