Верасень
21
Ад чыстага сэрца, добрымі словамі…
Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Актыўнае даўгалецце” сабраліся ў Астравецкай раённай бібліятэцы, каб павіншаваць супрацоўнікаў бібліятэкі з мінулым святам. У сваю чаргу, бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі правялі гадзіну шчырасці “Ад чыстага сэрца, добрымі словамі…”.
Прыгадалі знакамітых мужчын-бібліятэкараў, былі прыведзены цікавыя факты пра прафесію бібліятэкара, таксама прапаноўвалі прысутным загадкі на новы лад. Не забыліся і пра стогадовы юбілей Нацыянальнай бібліятэкі. Мерапрыемства атрымалася цёплым і жывым.