Верасень 23

Адзіны дзень бяспекі

Бяспека – важны аспект нашай жыццядзейнасці, таму падыход да гэтага пытання павінен быць сур’ёзным і грунтоўным. 22 верасня па ўсёй краіне праходзіў Адзіны дзень бяспекі.

З гэтай нагоды ў Астравецкай раённай бібліятэцы прайшла сустрэча калектыва ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка” з начальнікам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталіем Рыбаком, які нагадаў пра важнасць захавання правіл пажарнай бяспекі на працы і дома. Асаблівым чынам Віталій Канстанцінавіч звярнуў увагу на тое, што ў многіх дамах ёсць печы, якія патрабуюць своечасовай прафілактыкі. Ён заклікаў правяраць стан электраправодкі, комінаў, бытавых прыбораў. Нагадаў і пра людзей сталага веку, якія патрабуюць дапамогі ў пытаннях бяспекі. Важна ім дапамагчы, паклапаціцца аб іх здароўі і жыцці дапаможа –  аўтаномны апавяшчальнік, які патрэбны ў кожным доме.

Пал травы –  асобная тэма для разваг. Штогод самавольныя палы прыводзяць да пажараў і гібелі людзей. Былі прыгаданы правілы бяспекі для дзяцей. Пагутарылі і пра вогнетушыцель. Прысутныя паглядзелі, з чаго ён складаецца і па якім прынцыпе працуе. У канцы сустрэчы жадаючыя маглі задаць пытанні.

 

 




Апублікавана 23.09.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий