Верасень 26

Кропелька дабра

Людзі сталага веку асаблівым чынам патрабуюць падтрымкі, дапамогі і ўвагі. Задача тых, хто побач, працягнуць руку дапамогі кожнаму такому чалавеку.

У філіяле “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” адбылася валанцёрская акцыя “Кропелька дабра”, прымеркаваная да Дня пажылых людзей. Юныя чытачы завіталі да людзей залатога веку, прынеслі ім порцыю добрай літаратуры, дапамаглі прынесці вады, дроў. У знак падзякі гаспадары частавалі юных памочнікаў смачнымі ласункамі.

 




Апублікавана 26.09.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий