Кастрычнiк 5

Песні і кнігі нашай маладосці

Маладосць хаваецца ў душы, у вачах, у цёплых усмешках і жыццёвым аптымізме. У Астравецкай раённай бібліятэцы сабраліся маладыя душой людзі, каб яшчэ раз прыгадаць пэўныя жыццёвыя этапы, на сустрэчы ля самавара “Песні і кнігі нашай маладосці”.

Кожнае дзесяцігоддзе дае сваіх герояў: таленавітых музыкантаў, пісьменнікаў і паэтаў, мастакоў. Сабраныя прыгадалі самыя папулярныя кнігі сваёй маладосці, агучылі прозвішчы аўтараў, якія ў свой час трапілі ў самае сэрца. Бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі павіншавалі сваіх чытачоў з Днём пажылога чалавека, пажадалі ім здароўя, аптымізму і радасці. Удзельнікі мерапрыемства атрымалі паштоўкі ад супрацоўнікаў бібліятэкі. Людзі залатога веку прыгадалі песні сваёй маладосці, а таксама радкі вядомай паэтэсы Ларысы Рубальскай пра людзей пенсійнага ўзросту. Некаторыя з прысутных зачытвалі і свае вершы. Цёплую атмасферу падтрымлівала і духмяная гарбата, дапоўненая хатнім печывам. Мерапрыемства стала сапраўдным святам мудрасці, прыгажосці і разважлівасці.

 




Апублікавана 05.10.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий