Кастрычнiк
12
За всё тебя благодарю…
Зрабіць падарунак сваімі рукамі пажадалі ў філіяле “Міхалішкаўская сельская бібліятэка”. Там прайшоў майстар-клас “За всё тебя благодарю…”, прымеркаваны да Дня маці.
Перад тым як прыступіць да выраба святочнай паштоўкі для матулі, бібліятэкар распавяла гісторыю ўзнікнення свята. Пажадала дзецям, каб яны шанавалі і бераглі сваіх матуль, заўседы іх радавалі, часцей усміхаліся ім. Далей, пад кіраўніцтвам бібліятэкара Вольгі Багдановіч стварылі падарункі для сваіх матуль.Безліч эмоцый і новыя навыкі атрымаў кожны ўдзельнік.