Кастрычнiк
14
Все о тебе одной
14 кастрычніка ў філіяле “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” прайшоў дзень-прызнанне “Все о тебе одной”.
Удзельнікі мерапрыемства сабраліся за кубачкам гарбаты, каб пагаварыць аб галоўным чалавеку ў свеце – маме. Бібліятэкар Вольга Багдановіч задавала пытанні, а юныя чытачы з радасцю дзяліліся інфармацыяй пра сваіх матуль. Самых добрых, руплівых і прыгожых. Мерапрыемства атрымалася цёплым і атмасферным, змагло звярнуць увагу на важнасць матчынага клопату і любові.