Кастрычнiк
19
Осенью мы не скучаем, а читаем
Пазнаёміцца з новай кнігай, заахвоціць юнае пакаленне да чытання і засяродзіць увагу на прыгажосці асенняга пейзажу прапануе бібліятэкар філіяла “Міхалішкаўская сельская бібліятэка”. Вольга Багдановіч запрасіла вучняў 1-2 класаў у чытацкі парк “Осенью мы не скучаем, а читаем”. Іх чакала знаёмства з займальнымі маляўнічымі кнігамі, вясёлымі гульнямі і цікавымі заданнямі. А галоўнае – кожны мог адчуць эстэтыку восені, бліжэй пазнаёміцца з яе колерамі, гукамі і фарбамі.