Кастрычнiк
24
Гісторыка-краязнаўчы экскурс
У межах інтэрактыўнага праекта для моладзі ў філіяле “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” адбыўся гісторыка-краязнаўчы экскурс “Память о прошлом и настоящем – для будущих поколений”.
Бібліятэкар Вольга Багдановіч прыгадала ўдзельнікам аб падзеях на ваенным аэрадроме, былі прыгаданы імёны загінуўшых курсантаў. Пагаварылі пра страты ў Вялікай Айчыннай вайне, закранулі і тэму патрыятызму. Разабралі значэнне гэтага тэрміну, яго актуальнасць для нашага часу. Пагутарылі пра вайну на Астравеччыне, прыгадалі помнікі загінуўшым салдатам. Бібліятэкар выказала спадзяванне, што новае пакаленне будзе шанаваць сваю краіну, імкнуцца да адзінства.