Кастрычнiк 24

Сямейны куфар

Тыдзень бацькоўскай любові ў філіяле “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” завяршыўся пазнавальнай гульнёй-віктарынай “Сямейны куфар”.

Мерапрыемства было падрыхтавана для вучняў 6-7 класаў. Прыказкі, загадкі, вершы, гульні на сямейную тэму былі прапанаваны дзецям. Пагутарылі і пра сямейныя каштоўнасці: значнасць бацькоў у жыцці чалавека і важнасць захавання належных адносін да іх.




Апублікавана 24.10.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий