Лiстапад 4

Астрыд Ліндгрэн і яе героі

Імя шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн ведаюць усе дзеці. 14 лістапада спаўняецца 115 год з дня нараджэння дзіцячай пісьменніцы. З гэтай нагоды ў Астравецкую раённую бібліятэку былі запрошаны выхаванцы прышкольнага лагера СШ №2 на літаратурную гульню “Астрыд Ліндгрэн і яе героі”.

Дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй А. Ліндгрэн, гісторыяй з’яўлення аповесці “Малыш и Карлсон, который живет на крыше”. Удзельнікі мерапрыемства акунуліся ў цудоўны свет гульняў і забаў, падрыхтаваных бібліятэкай паводле казак пісьменніцы. Выхаванцы лагера адгадвалі назвы твораў, герояў казак, з захапленнем прынялі ўдзел у інтэрактыўных гульнях і вясёлай віктарыне “Знаёмства”, “Што любіць Карлсан?”, “Хто хутчэй?” У канцы мерапрыемства супрацоўнікі бібліятэкі шчодра пачаставалі дзяцей цукеркамі ад пісьменніцы.

 

 

 

 




Апублікавана 04.11.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий