Лiстапад
8
Чароўны свет казак Вільгельма Гаўфа
У філіяле “Страчанская сельская бібліятэка-клуб” прайшло падарожжа па казках “Чароўны свет казак Вільгельма Гаўфа”, прысвечаная 220-годдзю з дня нараджэння нямецкага пісьменніка Вільгельма Гаўфа.
На мерапрыемства былі запрошаны выхаванцы лагера “Умка” Спондаўскай СШ. Дзеці пазнаёміліся з жыццём і творчасцю выдатнага казачніка, прыпомнілі любімыя казкі, праслухалі ўрыўкі адной з найлепшых казак “Карлік нос”, а потым прынялі актыўны ўдзел у віктарыне па казках пісьменніка. У канцы мерапрыемства былі прадстаўлены творы В. Гаўфа, якія маюцца ў фондзе бібліятэкі.