Лiстапад
8
Нам засталася спадчына
З нагоды святкавання 140-годдзя з дня нараджэння сусветна вядомых класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа ў філіяле “Гудагайская сельская бібліятэка” прайшоў літаратурны вечар “Нам засталася спадчына”.
Дзеці глыбей пазнаёміліся з творчасцю беларускіх пісьменнікаў. Таксама узгадалі, якія творы яны ведаюць і прачыталі. Бібліятэкар напомніла і пра жыццёвы шлях. Быў праведзены агляд літаратуры кніжнай выставы “У думках, у сэрцах,у песнях”.