Лiстапад 15

Курыць не модна!

Філіял “Дзіцячая бібліятэка” правяла гадзіну інфармацыі “Курыць не модна!” Бібліятэкар пазнаёміла моладзь з гісторыяй з’яўлення тытуню і цыгарэт, праінфармавала аб тым, колькі ў свеце пакутуе і гіне людзей ад гэтай згубнай звычкі. Прысутныя даведаліся аб страшных наступствах курэння, аб тым, што чалавек, які курыць, прыносіць шкоду не толькі сабе, але і навакольным. У канцы мерапрыемства было праведзена анкетаванне школьнікаў па праблеме курэння.




Апублікавана 15.11.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий