Красавiк
12
Дзень анімэшніка
10 красавіка ў Альхоўскай сельскай бібліятэцы пазнаёміліся з незвычайным святам японскай культуры Днём анімэшніка, які святкуюць 11 красавіка.
Бібліятэкар Юлія Аляксандраўна Заруба пазнаёміла падлеткаў з гісторыяй узнікнення філасофскага мастацтва анімэ, традыцыяй, цікавымі фактамі. На першы погляд, мульцікі ў стылі мангі здаюцца дзіўнымі і незразумелымі. Толькі зразумеўшы ўнутранае значэнне культуры анімэ, можна спазнаць глыбокі філасоўскі сэнс японскай мульціплікацыі. Падчас мерапрыемства прайшоў конкур малюнкаў па гэтай тэме.