Люты
19
Ён думкай і словам служыў Беларусі
18 лютага 2018 года споўнілася 125 гадоў з дня нараджэння пісьменніка, літаратуразнаўцы, публіцыста, перакладчыка, лексікографа, фалькларыста, крытыка, грамадскача дзеяча Максіма Гарэцкага.
“Ён думкай і словам служыў Беларусі” – кніжную выставу і бібліяграфічны агляд з такой назвай бібліятэкары аддзела абслугоўвання падрыхтавалі для сваіх наведвальнікаў. Супрацоўнікі бібліятэкі нагадалі слухачам факты з жыцця юбіляра, асноўныя даты і падзеі яго біяграфіі, пазнаёмілі з творамі Максіма Гарэцкага, зрабілі агляд яго літаратурнай спадчыны.