Красавiк 15

Падарожжа ў краіну кніг

15 красавіка для 1 “В” класа СШ №3 прайшла экскурсія “Падарожжа ў краіну кніг”, падчас якой дзеці пазнаёміліся з дзіцячай бібліятэкай.

Першакласнікам паказалі абанемент, чытальную залу, гульнёвы пакой. З захапленнем школьнікі разглядалі гульнёвыя кнігі, маляўнічыя часопісы, энцыклапедыі.

Госці бібліятэкі адгадвалі казкі, адказвалі на пытанні відэавіктарыны, выпраўлялі памылкі ў назвах казак.

Многія школьнікі пажадалі запісацца ў бібліятэку і выбралі кнігі на свой густ.




Апублікавана 15.04.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий