Люты 26

Роднаму слову – гучаць


21 лютага ў Альхоўскай сельскай бібліятэцы прайшоў паэтычны вечар  “Роднаму слову – гучаць!”, прысвечаны  Міжнароднаму дню роднай мовы.

Міжнародны дзень роднай мовы – штогадовае свята, заснаванае ў 2000 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА. Бібліятэкар рассказала , “што гэта свята – нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, якую мы завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі продкі. Няхай сёння родная мова моцная, распаўсюджаная, абароненая заканадаўствам, але няма гарантыі, што ўжо заўтра яна не трапіць у спіс тых трох тысяч, гатовых знікнуць. Яна прайшла доўгі гістарычны шлях, нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету. Мова – жывая існасць, якая жыве там, дзе ёсць людское жаданне.”  У гэты дзень дзеці змаглі паказаць свае веды па беларускай мове, яны чыталі вершы беларускіх паэтаў, праводзілі гульні і размаўлялі на роднай мове.




Апублікавана 26.02.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий