Красавiк
23
Разам за бяспеку
Агонь – сябар ці вораг? Гэтым пытаннем задаліся вучні Варнянскай школы. У Варнянскай сельскай бібліятэцы прайшла пажарна-прафілактычная акцыя “За бяспеку разам”, прысвечаная пажарнай бяспецы.
У акцыі прынялі ўдзел школьнікі, якія прыгадалі правілы паводзін пры пажары, нумары тэлефонаў выратавальных службаў. Некаторыя намалявалі малюнкі і плакаты. Бібліятэкар Алена Іванаўна Багдановіч пазнаёміла навучэнцаў з літаратурай па тэме, прадэманстравала выхаваўчы мультфільм.
Закончылася мерапрыемства віктарынай, якая дапамагла праверыць веды школьнікаў па тэме. Акцыя “За бяспеку разам” дапамагла ўзнавіць вядомае, даведацца новае і, магчыма, калісьці атрыманыя веды выратуюць чыёсьці жыццё.