Красавiк 26

Чорны боль

25 красавіка ў Альхоўскай сельскай бібліятэцы прайшоў дзень памяці “Чорны боль” для людзей старэйшага ўзросту.

Многія з іх памятаюць дзень трагедыі, які і зараз адгукаецца ў іх сэрцы трывожным рэхам. Да 35-й гадавіны Чарнобыльскай трагедыі была арганізавана выстава, у якую ўвайшлі артыкулы з газет і часопісаў, што асвятлялі сумныя падзеі. Чытачы пазнаёміліся з творамі выяўленчага мастацва, прысвечанымі падзеям у Чарнобылі.




Апублікавана 26.04.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий