Май 12

Дзень Перамогі

7 мая ў Падольскай сельскай бібліятэцы прайшла вахта памяці да Дня Перамогі.

Мерапрыемства распачалося каля помніка. Удзельнічалі ваеннаслужачыя, вучні мясцовай школы, жыхары вёскі. Гучалі кранальныя вершы, ваенныя песні, а таксама імёны і біяграфіі землякоў-герояў, якія аддалі свае жыцці за мір у краіне. Мерапрыемства працягнулася ў бібліятэцы, дзе была падрыхтавана выстава тэматычнай літаратуры.  Бібліятэкар прадставіла баявыя ўзнагароды свайго бацькі, які таксама ўдзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Вахта памяці мела вялікі выхаваўчы патэнцыял. Яна дапамагла маладому пакаленню зразумець разбуральную сілу вайны, цану адзінства і міру ў нашай краіне.

 




Апублікавана 12.05.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий