Май
15
Каля сямейнага ачага
15 мая да Дня сям`і ў Гудагайскай сельскай бібліятэцы адбылася літаратурная гасцёўня для дзяцей “Каля сямейнага ачага”. Дзеці разважалі пра тое, што такое сям`я, якую ролю выконвае сям`я у жыцці кожнага чалавека.
Пад час мерапрыемства гучалі вершы Сяргея Міхалкова, Агніі Барто пра маму, пра тату, пра сям`ю. Бібліятэкар Кукаловіч А.Ч. правяла віктарыну “Мая сям’я”, дзеці адгадвалі загадкі, адказвалі на каверзныя пытанні конкурса “Хто ёсць хто?”