Май
17
Святочная праграма
16 мая ў Палушскай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла святочная праграма “Мир начинается с семьи”.
Да дня сям’і бібліятэкар Баран Н.У. для жыхароў аграгарадка Палушы запрасіла ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці аддзела культуры дасуга аграгарадка Малі і пасёлка Гудагай на святочны канцэрт. Удзельнікі мерапрыемства пачулі шмат шчырых віншаванняў і цёплых слоў ў свой адрас.
Дзеці змаглі пазнаёміцца з кніжнай выставай “Чытаю я і мая сям’я”, прыняць удзел у гульнёва-забаўляльнай праграме, падрыхтаванай бібліятэкарам.