Май 24

Слайд-гутарка “Асцярожна, СНІД!”

21 мая ў Альхоўскай сельскай бібліятэцы да Сусветнага Дня памяці ахвяр СНІДу прайшла слайд-гутарка “Асцярожна, СНІД!”.

Галоўнай мэтай дадзенага мерапрыемства было знаёмства вучняў з асноўнымі звесткамі пра хваробу, прапаганда ведаў пра магчымыя шляхі заражэння ВІЧ і прафілактыцы СНІД. Бібліятэкар Заруба Ю.А.  распавяла пра эпідэміялагічную сітуацыю па ВІЧ-інфекцыі ў Рэспубліцы Беларусь. У рамках мерапрыемства працавала кніжна-ілюстрацыйная выстава “СНІД – пагроза чалавецтву” па папулярызацыі здаровага ладу жыцця, а таксама прайшоў конкурс малюнкаў па дадзенай тэме і віктарына.

 




Апублікавана 24.05.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий