Чэрвень 1

Ганарыцца славаю продкаў

31 мая ў бібліятэцы аграгарадка Міхалішкі прайшоў дзень ваенна-патрыятычнага выхавання “Ганарыцца славаю продкаў”.

Асноўнай мэтай такіх мерапрыемстваў у Год народнага адзінства з’яўляецца  фарміраванне патрыятычных пачуццяў і свядомасці ў маладога пакалення,  адраджэнне традыцыйных маральных каштоўнасцяў, фарміраванне гатоўнасці да выканання воінскага і грамадзянскага абавязку. Менавіта гісторыя дапамагае нам лепш і глыбей разумець сваю краіну, свой народ і ўласную асобу, спрыяе фармаванню грамадзянскай пазіцыі, нацыянальнай самасвядомасці.

Бібліятэкар прапанавала моладзі кніжна-ілюстрацыйную выставу “Нам жыць і помніць!”, якая адлюстроўвае асноўныя падзеі да 80-годдзя з дня пачатку вайны.

 




Апублікавана 01.06.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2021", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий