Чэрвень 2

Праз кнігу – да дабра і свету!

У рамках фестывалю “Гродзенскі ЛітФест” Астравецкая раённая бібліятэка адкрыла летні кніжны сезон.

У Астравецкай раённай бібліятэцы прайшоў бібліятэчны бульвар “Праз кнігу – да дабра і свету!”, які аб’яднаў людзей рознага ўзросту, якія любяць літаратуру. Бібліятэкары разам з удзельнікамі арганізавалі літаратурны пікнік “Чытаем па-беларуску”. Які літаратурны пікнік можа абысціся без кнігі? Гэта проста немагчыма.  Конкурсы, віктарыны, выставы, творчыя пляцоўкі – вось толькі невялікі пералік мерапрыемстваў, што прайшлі каля будынка бібліятэкі. Чытачы прыходзілі цэлымі сем’ямі, удзельнічалі ў мерапрыемствах. Матулі з дзецьмі змаглі адпачыць на траве, пачытаць на роднай мове, паўдзельнічаць у прапанаванай віктарыне, дзе ўсё было звязана з кнігай і чытаннем. Нават самы маленькі чытач быў задаволены, была падрыхтавана творчая пляцоўка — напольная размалёўка. Цікавасць выклікала  і кніжная выстава, арганізаваная супрацоўнікамі бібліятэкі, на якой адлюстравана – пяро сімвал творчасці. Літаратурныя аматары маглі пазнаёміцца з жаночымі раманамі і дэтыктывамі, пагартаць выданні, а для тых хто любіць гульні, была падрыхтавана літаратурная латарэя.

Мерапрыемства “Праз кнігу – да дабра і свету!” апраўдала сваю назву. Яно аб’яднала безліч людзей , якія любяць і паважаюць літаратуру.




Апублікавана 02.06.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2021", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий