Чэрвень
7
“Жыла ў Гародні пані Ажэшка…”
6 чэрвеня на працягу дня Астравецкая раённая бібліятэка праводзіла літаратурнае знаёмства “Жыла ў Гародні пані Ажэшка…” з Элізай Ажэшка, прысвечанае 180-годдзю з дня нараджэння пісьменніцы.
Наведвальнікаў бібліятэкі сустракала сама пані Эліза. Бібліятэкары падрыхтавалі для сваіх чытачоў цікавае і змястоўнае паведамленне аб жыцці і творчасці пісьменніцы. У чытальнай зале дзейнічала кніжная выстава “Асвечаная Нёманам і небам”.
У наведвальнікаў была магчымасць паглядзець фільм пра жыццё і дзейнасць пісьменніцы, фільм, зняты паводле рамана “Хам”, пагартаць ці ўзяць на дом яе творы.
А напрыканцы мерапрыемства пані Ажэшка запрашала прысутных пачаставацца травяной гарбатай і адведаць хатняй выпечкі ў імправізаванай кавярні.