Чэрвень 4

Сарачанскія азёры

4 чэрвеня ў Падольскай сельскай бібліятэцы для прышкольнага лагера было арганізавана завочнае экалагічнае падарожжа “Сарачанскія азёры”.

Дзецям у цікавай і займальнай форме бібліятэкар Малахвей Вера Іванаўна расказала гісторыю ўзнікнення заказніка, народную легенду пра тое, як з’явіліся Сарачанскія азёры. Яны шмат новага даведаліся аб прыроднай прыгажосці Беларусі, пра тое, якую ролю адыгрываюць заказнікі і запаведнікі  ў захаванні рэдкіх відаў раслін і жывёл.

 




Апублікавана 04.06.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий