Чэрвень
11
Без друзей меня чуть-чуть, а с друзьями много
Сябар – самы блізкі чалавек, якому можна даверыць усе свае сакрэты, падзяліцца таямніцамі, смяяцца і плакаць разам. Аднак быць добрым сябрам таксама трэба вучыцца. А навучыць сябраваць дапамогуць кнігі. Пра сяброўства складзена многа вершаў, напісана безліч апавяданняў і казак. Кожная – унікальная і непаўторная.
У сельскай бібліятэцы аграгарадка Міхалішкі прайшла гадзіна сяброўскіх зносін “Без друзей меня чуть-чуть, а с друзьями много”. Гульні, віктарыны, загадкі – усё гэта было падрыхтавана для прысутных. Цікавасць у дзяцей выклікала кніжная выстава дзіцячай літаратуры. Кожны мог пазнаёміцца з выданнямі ў бібліятэцы або ўзяць кнігу дадому.