Чэрвень 14

Конкурсна-гульнёвая праграма “Так ці не”

Усе найлепшыя ўспаміны з дзяцінства звязаны з дзіцячым лагерам. Лета, сонейка, цяпло – усё гэта спрыяе фарміраванню добрага настрою ў дзяцей.

Выхаванцы лагера “Непоседы” таксама стараюцца весяліцца. У гэтым ім дапамагаюць выхавацелі, а таксама супрацоўнік Падольскай сельскай бібліятэкі. 10 чэрвеня на пляцоўцы каля бібліятэкі прайшла конкурсна-гульнёвая праграма “Так ці не”. Дзеці весела бавілі час: гулялі ў спартыўныя гульні, малявалі, адказвалі на пытанні віктарыны, а галоўнае – не сумавалі. Хлопчыкі і дзяўчынкі падзяліліся на дзве каманды, кожная старалася атрымаць перамогу. Абедзьве каманды паказалі сябе з найлепшага боку, яшчэ больш зблізіліся і пасябравалі.




Апублікавана 14.06.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий