Красавiк 2

Беларусь і Расія – шляхі яднання

На пачатку красавіка народы двух брацкіх славянскіх дзяржаў — Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі — адзначаюць Дзень яднання. Свята сімвалізуе блізкасць народаў не толькі на гістарычным і культурным, але і на юрыдычным узроўні.

Пачатак інтэграцыі быў пакладзены ў 1996 годзе. Менавіта тады прэзідэнты абедзвюх краін  Аляксандр Лукашэнка і Барыс Ельцын падпісалі дагавор аб стварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі. Роўна праз год быў падпісаны Дагавор “Аб Саюзе Беларусі і Расіі”, які даў новы штуршок працэсу ўсёабдымнай інтэграцыі. Сённяшнія падзеі падкрэсліваюць правільнасць выбранага шляху на інтэграцыю. Пацвярджэннем  гэтага з’яўляюцца  шматлікія міждзяржаўныя эканамічныя і культурныя праграмы. На абанеменце Астравецкай раённай бібліятэкі дзейнічае выстава “Беларусь і Расія – шляхі яднання”.




Апублікавана 02.04.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий