Чэрвень 14

Знаки дорожные, детям знать положено

Пачалося лета, а разам з ім распачаліся і канікулы ў вучняў, але за гульнямі, актыўным адпачынкам нельга забываць пра бяспеку.

Вывучэннем гэтага пытання займаліся выхаванцы лагера “Вілія”, для якіх была праведзена гадзіна інфармацыі “Знаки  дорожные, детям знать положено” ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Міхалішкі. Бібліятэкар Вольга Аляксандраўна расказала пра важнасць дарожных знакаў. Звярнула ўвагу і на пільнасць на дарозе, узгадала аб правілах язды на ровары. Юныя чытачы ўдзельнічалі ў віктарыне, дзе паказалі добрыя веды, а таксама адгадвалі загадкі. У гульнёвай форме яны спасцігалі важныя рэчы.




Апублікавана 14.06.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий