Чэрвень 14

Четыре заветных желания

Напэўна, мала хто з нас не чытаў знакаміты твор Аляксандра Волкава “Волшебник изумрудного города”. Займальны сюжэт пераносіць  чытача ў дзівосны свет прыгодаў, цудаў, дабрыні. Але мала хто ведае пра аўтара Аляксандра Волкавава, які ў гэтым годзе адзначае свой 130-гадовы юбілей.

З гэтай нагоды 11 чэрвеня ў Падольскай сельскай бібліятэцы прайшла віктарына “Четыре заветных желания”. Рознабаковыя пытанні выклікалі цікавасць у выхаванцаў дзіцячага лагера “Непоседы”. Пасля юныя чытачы пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка, яго творчым шляхам. Бібліятэкар прыгадала цікавыя факты з жыцця Аляксандра Волкава. Затым быў паказаны мультфільм. Многія чытачы захацелі бліжэй пазнаёміцца з творчасцю пісьменніка, узялі кнігі з яго творамі. Мерапрыемства выклікала мноства станоўчых эмоцый, а таксама дапамагло атрымаць  новыя веды.




Апублікавана 14.06.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий