Чэрвень
14
Журнальная страна
Здаецца, што са з’яўленнем інтэрнэта і пашырэннем інфармацыйных тэхналогій цікавасць да часопісаў істотна знізілася. Аднак гэта зусім не так.
Каб папулярызаваць дзіцячы перыядычны друк, 12 чэрвеня ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Міхалішкі прайшла выстава-прагляд “Журнальная страна”. Былі прадстаўлены самыя розныя часопісы: “Вясёлка”, “Буся”, “Школа”, “Непоседа”, “Апельсин” і многія іншыя. Перыядычныя выданні здзівілі сваёй разнастайнасцю. Школьнікі рознага ўзросту змаглі знайсці для сябе цікавую інфармацыю ў залежнасці ад свайго густу і схільнасцей. Выстава дапамагла пазнаёміць юных чытачоў з вялікай колькасцю цікавых і займальных выданняў.