Падарожжа ў свет Анімэ
Усе падлеткі любяць анімэ. Іх захапляюць гэтыя персанажы, яны імкнуцца быць падобнымі да любімых герояў.
Паважаюць усходнія мультфільмы і ў Альхоўцы. 13 чэрвеня тут прайшоў квэст “Падарожжа ў свет Анімэ”. Дзяўчаты былі апрануты ў строі любімых гераінь, хлопцы зрабілі сваімі рукамі абарончыя прылады мужных герояў і падрыхтавалі кніжную тэматычную выставу “Молодежь. Время. Книга”. Удзельнікі пазнаёміліся з новай кнігай Евы Вайтоўскай “Гарэзлівы пацалунак”, у аснову якой лёг сюжэт культавай японскай мангі. Дзяўчаты і хлопцы дзяліліся ўражаннямі ад прачытаных кніг, а далей іх чакаў сапраўдны квест на тэрыторыі каля бібліятэкі. Цікавыя і незвычайныя заданні, загадкі, дзіўныя таямніцы – усё гэта мела месца на мерапрыемстве. Падлеткі былі задаволены тэмай і ходам мерапрыемства, самі актыўна ўключаліся ў яго падрыхтоўку. Цікавая форма дала магчымасць адпачыць, адарвацца ад рэальнасці, навучыцца фантазіраваць і сябраваць.